Сайт аб правах чалавека ў Магілёве mspring.online сумесна з інфармацыйна-аналітычнай групай moloko заклікаюць усіх прыйсці і даведацца пра мову варожасці ў беларускіх СМІ.

Зброя сучаснай вайны – гэта інфармацыя. На жаль, часам такую вайну развязваюць СМІ супраць сваіх жа грамадзян. Усё часцей мы можам бачыць у прэсе, як журналісты гуляюць на стэрэатыпах, выкарыстоўваюць зніжаную лексіку, а часам і проста абразы, спрабуюць пакрыўдзіць пэўную групу людзей.

Нажаль, у іх часта атрымліваецца.

Зараз мы жывем у век вельмі жорсткай журналістыкі, калі постпраўда важнейшая за факты, а рэйтынгі ставяцца вышэй за жыццё чалавека.

Мы лічым, што гэта няправільна.

Менавіта таму мы запрашаем усіх журналістаў, капірайтэраў, медыямэнэджэраў, рэдактараў і проста зацікаўленыз на вельмі крутое мерапрыемства ў Магілёве.

18 кастрычніка ў Магілёў прыедзе каардынатар ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць» Алег Ражкоў.

Гэта яны даследавалі некалькі дзясяткаў беларускіх газет і сайтаў на прадмет мовы варожасці і менавіта дзякуючы ім мы даведаліся, што «Вячэрні Магілёў» уваходзіць у тройку выданняў з найбольш жорсткай мовай варожасці.

Даведацца больш падрабязна пра мову варожасці, якая яна бывае, якую шкоду яна прыносіць грамадству і што з ёй увогуле рабіць, можна будзе 18 кастрычніка ў грамадскім цэнтры «Кола». Пачатак – 18:30.

Для тых, хто не зможа прыйсці, мы будзем весці анлайн-трансляцыю сустрэчы.

Уваход – вольны!

ШТО: Лекцыя пра мову варожасці “СМІ і чалавечнасць”.

ХТО: Алег Ражкоў, журналіст, каардынатар ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць”

КАЛІ: 18 кастрычніка а 18:30

ДЗЕ: Магілёў, грамадскі цэнтр «Кола», зав. Чкалава, 16.