Афіцыйныя дадзеныя былі апублікаваныя ўпершыню з 10 красавіка.

14 красавіка. Магілёў. Ігар Лазоўскі / photo – rfl.fr


Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан падчас стрыму 14 красавіка распавяла пра сітуацыю з каранавірусам ў розных рэгіёнах Беларусі.

Першае месца – па-ранейшаму ў Мінска – 1691 выпадак. На другім месцы – Віцебская вобласць, дзе выявілі 868 заражаных. Мінская вобласць замыкае тройку з вынікам у 359 чалавек.

Адразу за імі ідзе Магілёўская вобласць. Апошні раз афіцыйныя дадзеныя па рэгіёне Міністэрства аховы здароўя публікавала 10 кастрычніка – тады захварэўшымі прызналі 55 чалавек.

14 красавіка Алена Богдан абвясціла, што зараз у Магілёўскай вобласці 151 хворы на каранавірус. Рост за чатыры дні склаў 174%.

– У апошні час дзяржаўныя органы ігнаруюць канстытуцыйнае права грамадзян на своечасовае атрыманне інфармацыі. Рэгулярныя дадзеныя па захварэўшых у канкрэтнай вобласці даюць хаця бы ўяўленне пра паляпшэнне або пагаршэньні сытуацыі ў рэгіёне. Як мы даведаліся са стрыма, сітуацыя ў Магілёўскай вобласці, відавочна, не паляпшаецца. Ці важна пра гэта ведаць нам? Натуральна, паколькі гэта наўпрост датычыць жыцця і здароўя людзей, – лічыць праваабаронца «Магілёўскай вясны» Саша Райкан.

Невядома, ці будзе медыцынскае ведамства ў далейшым публікаваць дадзеныя па рэгіёнах ці ж гэта была разавая ініцыятыва Алены Богдан.

Усяго ў Беларусі, па стане на 14 красавіка, дыягнаставаны 3281 выпадак захворвання COVID-19.