Якая смешная у Беларусі свабода слова.

3 чэрвеня. Магілёў. Алесь Святліцкі. Фота – суполка Беларусь-4 “ВКонтакте”


24 траўня на тэлеканале «Беларусь-4» Магілёў выйшла забаўляльная праграма «Чацвёртая студыя». Вядучая Кацярына Рубекіна размаўляла з музычным гуртом bez.not. Раней гэтая ж каманда выступіла ў эфіры тэлеканала БелСАТ – на праграме BELSAT MUSIC SHOW.

Рубекіна недальнабачна спаслалася на выступ bez.not на БелСАТ, а калі зразумела, што згадваць назву канала, які так не любяць улады, нельга, змянiлася у твары i разгубілася. Як яна выкруцілася – глядзіце ў нашым відэа.

БелСАТ – незалежны ад беларускіх уладаў тэлеканал, які вяшчае на Беларусь з тэрыторыі Польшчы. За супрацоўніцтва з гэтым тэлеканалам міліцыя і суды рэгулярна пераследуюць журналістаў і фрылансераў.