16 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна судзілі 8 чалавек, затрыманых пасля акцыі пратэсту супраць Дэкрэта №3.
16 сакавіка. Магілёў. Суд Ленінскага раёна. Алесь Святліцкі
На наступны дзень пасля масавых затрыманняў семярых чалавек пакаралі штрафамі і арыштамі, яшчэ аднаму вынеслі папярэджанне суда.
Інфармацыя пра пачатак разгляду спраў з’явілася толькі перад самым абедам. Кожнаму з удзельнікаў вылучылі па суддзі. Толькі суддзя Палякова была занята разглядам адразу двух спраў.
Кожны працэс праходзіў пры ўдзеле супрацоўнікаў міліцыі ў якасці сведак.