Праект па маніторынгу чысціні паветра PAVETRA.ONLINE выйшаў у паўфінал конкурсу Social Weekend

Засталося пара крокаў да перамогі.

24 красавіка. Магілёў. Алесь Святліцкі


У 13-й сезоне конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend праект магілёўца Сяргея Пехцерава па народнаму маніторынгу дробных часціц у паветры прайшоў у паўфінал. Pavetra.online – афіцыйна ў спісе 23-ёх лепшых.

Згодна ідэі праекта, спецыяльныя датчыкі раз у дваццаць хвілін будуць здымаць паказчыкі па чысціні паветра і абнаўляць дадзеныя на інтэрактыўнай онлайн-карце на сайце pavetra.online .

– Сабраныя дадзеныя будуць у адкрытым доступе і кожны зможа іх прааналізаваць. Ведаючы бягучы стан паветра, можна спланаваць сваю шпацыр па месцы і часу, а таксама ведаць у якіх раёнах горада лепш здымаць кватэру. У перспектыве, хацелася б апавяшчаць аб небяспецы праз Telegram і Instagram, – распавядаў Сяргей Пехцераў.

Згодна з палажэннем конкурсу, у ½ фінала прайшлі праекты, «якія больш паспяхова за іншых выканалі хатняе заданне, ўжылі ў сваіх праектах рэкамендацыі экспертаў, а затым прадставілі журы з ментараў конкурсу».

Пасля першай ментар-сесіі pavetra. online ў паўфінал конкурсу не трапіў. Аднак на дадатковым адборы 20 красавіка журы вырашыла, што праект праходзіць далей.

30 красавіка адбудзецца DEMO – day, на якім удзельнікі прэзентуюць свае працы медыя-экспертам і СМІ.

Фінал адбудзецца 16 траўня.

Сачыць за навінамі праекта pavetra.online можна ў телеграм https://t.me/pavetra_online.