💣Петля пристрастия, Разбітае сэрца пацана, Relikt – разыгрываем бясплатны паход на канцэрт для дваіх! 18+

Ударым па року ў імя жыцця!

Часопіс пра правы чалавека ў Магілёве MSPRING.ONLINE аб’яўляе розыгрыш “праходкі” на фэст “Рок за жыццё”!

Ужо чацвёрты год запар у Беларусі праходзяць рок-фестывалі, прымеркаваныя да Дня супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка.

Беларусь па-ранейшаму з’яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе да гэтага часу дзяржава расстрэльвае людзей. Так больш працягвацца не можа – за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі выступілі такія артысты, як Стынг, Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч і многія іншыя.

Магілёў упершыню прыме шоў «Рок за жыццё” – пройдзе яно ў клубе CUBA 6 кастрычніка, пачатак – у 18:00. На сцэне будуць феерыць гурты LUTY SAKAVIK, REL1KT, “Петля пристрастия” і “Разбітае сэрца пацана“. Даведка – +375 29 570 38 59. Білеты можна купіць па спасылцы.

А МОЖНА І НЕ КУПЛЯЦЬ!

MSPRING.ONLINE разыгрывае бясплатны паход на фестываль “Рок за жыццё” на дваіх у сваім пабліку «ВКонтакте».

ШТО ТРЭБА ЗРАБІЦЬ?

Уступіць у групу і зрабіць рэпост адпаведнага паста. У суботу, 5 кастрычніка, мы рандомным чынам вызначым, хто ж перамог, і а 19:00 аб’явім пра гэта на сваёй старонцы ў «Вконтакте».

Убачымся на фестывалі «Рок за жыццё”!