7 хвілін Сяргея Пехцерава – і цяпер усё зразумела.

21 кастрычніка. Магілёў. Алесь Светлицкий


Група «Стабільны Магілёў» з’явілася ў «ВКонтакте» 21 жніўня. З самага пачатку паблік пазіцыянаваў сябе як чарговы клон аб гарадскіх навінах, але досыць хутка стала ясна, што адзіная мэта групы – ваяваць супраць эка-актывістаў і абяляць завод «Омск Карбон Магілёў».

Магілёвец Сяргей Пехцераў (так, гэта той круты чувак, які стварыў праект pavetra.online) правёў невялікае расследаванне і запісаў влог, у якім разабраў хто, як і навошта кіруе фэйкавай групай «Стабільны Магілёў».

Напрыклад, ён высвятліў, што пасты ад імя магілёўцаў робіць чалавек, які жыве ў Омску. Рэклама ўсіх відэаролікаў, у якіх абражаюць і зневажаюць эка-актывістаў, моцна праплачваюцца. “Стабільны Магілёў” робіць рэпосты толькі з афіцыйнай групы «Омск Карбон Магілёў». І гэта яшчэ не ўсё – больш можна даведацца ў відэа Сяргея Пехцерава:

Пасля публікацыі відэа адміністратар групы «Стабільны Магілёў» заблакаваў Пехцерава ў сацсетке.