Магілёўскі гарвыканкам паведаміў, што перад магілёўцамі на плошчы Славы выступяць Іосіф Кабзон і Уладзімір Гасцюхін.

10 чэрвеня. Магілёў. Алесь Святліцкі. На здымку – Кабзон у абдымку з Захарчанка, кіраўніком ДНР


Абодва артыста вядомыя сваімі украінафобскімі заявамі, а таксама падтрымкай палітыкы кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі, у тым ліку і па пытанні анэксіі Крыма.

Іосіф Кабзон, у прыватнасці, вядомы сваімі словамі пра тое, што лепш ахвяраваць фінансамі для падтрымкі паўвострава, чым для лячэння хворых дзяцей:

Мы бачым па тэлебачанню: “ратуйце дзіцяці”. Але што рабіць? … Можа быць, мэтазгодна па прыярытэтнасці сабраць сродкі і дапамагчы Крыму, дапамагчы дастаць медыкаменты», – заяўляў Кабзон на прэс-канферэнцыі ў Крыме. Таксама ў інтэрв’ю ў газеце «Аргументы і факты» ён прама назваў дзеючую ўкраінскую ўладу фашысцкай, а паўвостраў – спрадвечна расійскім:

“Крым заўсёды быў расійскім … [Про афіцыйную кіеўскую ўладу] Ну што гэта такое ?! Абсалютны фашызм! Дзяцей забіваюць, цэрквы падрываюць  – робяць такое, што нават фашысты сабе не дазвалялі”.

29 жніўня 2015 года Кабзону далі званне «Герой Данецкай народнай рэспублікі» – дзяржавы, якая Рэспубліка Беларусь не прызнавала. Таксама ён з’яўляецца “ганаровым консулам ДНР”

Уладзімір Гасцюхін выказваўся не менш рэзка, чым Кабзон:

«Сёння я радуюся таму, што адбываецца на маёй радзіме – у Расіі. Людзі пачынаюць прыходзіць у сябе ад гэтай загіпнатазаванасці Захадам і Амерыкай. Вазьміце Крым. Народ правёў рэферэндум і вырашыў, як яму жыць. Гэтая самая высокая дэмакратыя ў свеце! А на Украіне – дыктатура фашыстаў! Дыктатура амерыканафашыстаў! Ва ўлады – ўблюдкі, марыянеткі-злачынцы, якіх паставіў злачынны амерыканскі рэжым. Ніякай там дэмакратыі няма», – у інтэрв’ю ІА “Рэгнум”.

Нагадаем, што юрыдычна Беларусь не прызнавала далучэнне Крыма да Расейскай Федерацыі законным. Больш за тое, у нашай краіне з продажу сталі вымацца глобусы, на якіх паўвостраў быў адзначаны часткай РФ. Чаму мясцовыя ўлады вырашылі запрасіць дадзеных артыстаў выступаць менавіта ў час, калі Беларусь святкуе незалежнасць, а ў 60 кіламетрах ад мяжы засяродзіліся расійскія войскі – невядома.