Зараз будуць выводзіць працаўнікоў на мітынг супраць СМІ.

6 сакавіка. Магілёў-Омск. Ігар Лазоўскі. Фота – omskcarbongroup.com


Арбітражны суд Омскай вобласці адмовіўся задаволіць пазоў ТАА «Омсктэхуглярод» (як і «Омск Карбон Магілёў», належыць холдынгу «Омск Карбон Груп») да партала «БК55» і блогера Уладзіміра Ліфанцьева. Кіраўніцтва прадпрыемства патрабавала аспрэчыць матэрыял, які, па іх думцы, нанес шкоду дзелавой рэпутацыі «Омсктэхвуглярода».

У сакавіку 2018 года Орыс Брут (сапраўднае імя – Уладзімір Ліфаньцеў) на сваёй старонцы «УКантакце» апублікаваў відэа «Фабрыка аблокаў сажы», які да гэтага моманту набраў больш за 70 тыс. праглядаў. У ім блогер расказаў, якую шкоду наносіць завод тэхнічнага вугляроду. Частку матэрыялаў узяў да сябе омскі партал «БК55».

Валерыю Каплунату, якога ў СМІ завуць уладальнікам «Омсктэхуглярода» і магілёўскага «Омск Карбону», ролік не спадабаўся. Летам 2018 года ён падаў у суд на «БК55» і Уладзіміра Ліфанцьева з патрабаваннем прызнаць інфармацыю не адпаведаючай рэчаіснасці і апублікаваць зняпраўджванне. Аднак на паседжанні 5 сакавіка Арбітражны суд Омскай вобласці адмовіў пазоўніку па ўсіх пунктах.

Позна ўвечары у той жа дзень на падкантрольным «Омск Карбон Груп» сайце «Омск-Інфарм» з’явіўся адкрыты ліст калектыву завода «Омсктэхуглярод». Працаўнікі «прынялі рашэнне пра правядзенне мітынгу супраць дзейнасці асобных сродкаў масавай інфармацыі, што дыскрэдытуе сучасныя прамысловыя прадпрыемствы горада Омска, і заганнай практыкі Арбітражнага суда Омскай вобласці, што падтрымлівае такую антыдзяржаўную дзейнасць». Ці аказваўся ціск на супрацоўнікаў завода – невядома.

Нагадаем, што на гэтым жа расійскім партале ў снежні 2018 года з’явілася артыкул «Напаўлегальныя СМІ зладзілі цкаванне омскаму праекту ў Беларусі». Неназваны аўтар звінаваціў сайт пра правы чалавека mspring.online, тэлеканал БЕЛСАТ і Радыё Свабода ў «цкаванні замежнага інвестара» – завода «Омск Карбон Магілёў».

Апроч гэтага, вядома, што ў жніўні 2018 года кіраўніцтва «Омск Карбон Груп» патрабавала ад беларускага МУС завесці крымінальную справу ў дачыненні журналістаў сайту mspring.online за інтэрв’ю з Уладзімірам Ліфанцьевым і яшчэ адзін матэрыял. Пасля праведзенай праверкі міліцыя ва ўзбужэнні справы адмовіла.

Магчыма, вайна з СМІ – гэта стратэгія кіраўніцтва «Омск Карбону»?