Валанцёрская служба «Магілёўскай вясны» і каманда сайта mspring.online запрашае вас пабольш даведацца пра правы, якія есці ў вас, а таксама даведацца, як іх парушаюць у Беларусі.

22 лютага а 19:00 мы чакаем вас у грамадскім цэнтры «Кола» на ўводным семінары па правах чалавека ў Магілёве.

За тры гадзіны вы даведаецеся, як і навошта з’явіліся правы чалавека і чаму яны патрэбныя менавіта вам. Мы раскажам, якія асноўныя правы парушаюцца ў нашай краіне, як на гэта рэагуе грамадства і што рабіць, каб змяніць сітуацыю, а таксама прычым тут праваабаронцы і чым яны адрозніваюцца ад палітыкаў і адвакатаў.

Нуднай лекцыі не будзе! Мы запланавалі для вас жывую гутарку і вялікую гульню пра талерантнасць і прагматычнасць.

Адказы на ўсе пытанні гарантаваныя!

Уваход – вольны!

Што: уводны семінар па правах чалавека ў Магілёве

Дзе: грамадскі цэнтр «Кала» (пер. Чкалава, 16)

Калі: 22 лютага ў 19:00