Айчынным выбарам – адпаведныя палітычныя сілы.

9 верасня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Ёсць меркаванне, што выбарчы працэс у Беларусі цікавы толькі кандыдатам, назіральнікам і каментатарам тутбая. Усё таму, што ў нас – сумна. MSPRING.ONLINE сабраў пятак рэальных варыянтаў, якія б дапамаглі зрабіць парламенцкія выбары ў Беларусі прышпільнымі.

«ЗВЯЗ ДОБРАСУМЛЕННА-УВІЛЬВАЮЧЫХ АД ПРАЦЫ ЭЛЕМЕНТАЎ» (ДАНІЯ).

У адносна пасьпяховай Даніі знайшлося месца партыі, для якой галоўнай барацьбой была барацьба з працай. Sammenslutning af Bevidst Arbejdssky Elementer заснаваў у горадзе Орхус гумарыст Якаб Хоугард разам са сваімі сябрамі ў 1979 годзе. Жартоўлівая палітычная сіла, аднак, моцна прахадзілася па сучаснаму капіталістычнаму грамадству і рыначнай эканоміцы. Дэвізам партыі быў выраз «Калі праца – гэта выдатна, то трэба зрабіць яе хваробай». Сам Хоугард зачытваўся Марксам і анархістамі, што робіць сітуацыю яшчэ больш іранічнай.

У 1994 годзе 23,256 чалавек аддалі за Хоугарда свае галасы падчас выбараў у парламент, што было поўнай нечаканасцю для палітыка і яго партыі. Хаця што дзіўнага – у сваёй праграме Якаб абяцаў “Лепшае надвор’е”, “Лепшыя калядныя падарункі”, “Больш элементаў Рэнесансу ў мэблі Ікеа”, “Больш хлеба для качак ў парках” і “Нутэлу у вайсковым рацыёне”. Як такога не абраць. Вянчаў ўсе іранічны лозунг «Працаваць? Гэта сумна. Для гэтага ў нас ёсць Нямеччына ». Пасля складання дэпутацкіх паўнамоцтваў Хоугард сышоў з палітыкі ў 1998 годзе.

У Беларусі пасля вядомага “дэкрэта аб дармаедах” стварэнне такой партыі напрошваецца само сабой. Хоць можа гэта была спроба дзяржавы стварыць партыю ўлады?

FED-UP (КАНАДА)

Партыя вядомая сваім лідэрам, прынцыповым, цвёрдым і ўпэўненым у сабе Эдам, які наогул быў звычайнай шкарпэткай. У 2011 годзе вядомы персанаж канадскага ТБ Эд-Шкарпэтка, якім кіраваў акцёр Стывен Керзнер, абвясціў, што хоча стаць прэм’ер-міністрам Канады і для гэтага ствараецца партыя ФЭД-Ап. На адмысловым сайце высмейвалася і крытыкавалася палітыка дзеючага ўрада, у прыватнасці прэм’ера Стэфа Харпера. Галоўнай мэтай партыі і шкарпэткі была барацьба з засмучэннем і тупасцю канадскага ўрада (крывавы канадскі рэжым! – аўтарск.). Вядома, Эда не абралі (крывавыя канадскія фальсіфікацыі! – аўтарск.), але толькі таму, што афіцыйна кандыдатам ён зарэгістраваны так і не быў. Як і партыя. Місію сваю, аднак, Шкарпэтка Эд палічыў выкананай – у сваім блогу ён заявіў, што адным толькі ўдзелам зрабіў канадскую палітыку весялей, а тупасць мясцовай улады – прыкметней.

ed-the-sock

У Беларусі на выбарах не зарэгістравалі нават ката Барсіка, так што ў шкарпэткі-марыянеткі і яго партыі наогул бы не было шанцаў. З іншага боку, “выбіраць” марыянетак у краінах СНД вельмі любяць.

ПАРТЫЯ ЭКСТРЭМАЛЬНАГА РЭСЛІНГУ (КАНАДА)

Канада, пра якую мы ўспамінаем ў асноўным падчас хакейных чэмпіянатаў, адчувала вострую патрэбу ў палітычным трэшы яшчэ да выяўлення палітычных амбіцый у шкарпэткі Эда. У канцы 1999 гады канадцы чамусьці вырашылі сабраць 12 рэслераў, тыя пабіліся паміж сабой, і калі застаўся адзін – Квенцін Барбоні – яго абвясцілі лідэрам Канадскай Партыі Экстрэмальнага рэслінгу. У яе, як ужо вы здагадаліся, увайшлі мясцовыя рэслеры, якім надакучыла калашмаціць адзін аднаго і яны вырашылі пакашмарыць канадскае насельніцтва. Застаецца толькі ўявіць, які ўплыў мела на краіну прапанова падрываць тэрарыстаў атамнымі снарадамі для падтрымання гуманнасці – ідэя належала Квенцін Барбоні асабіста. Астатняя праграма тычылася, у асноўным, пытанняў кантролю над продажамі зброі і папулісцкіх слоганаў зрабіць «Канаду моцнай». Усе пасмяяліся і ня павяліся – партыя не атрымала афіцыйнай рэгістрацыі, ды і сваімі экстрэмальнымі выказваньнямі спужала талерантных паўночнаамерыканцаў.

Беларусь можа запазычыць спосаб адбору кандыдатаў у дэпутаты. Большасці і так зразумела, каму ў выніку дастанецца месца ў Палаце прадстаўнікоў – але калі прымусіць кандыдатаў біцца паміж сабой па правілах рэслінгу, цікавасць да абрання народнага чалавека будзе значна больш.

ПАРТЫЯ АМАТАРАЎ ПІВА (ПОЛЬШЧА \ БЕЛАРУСЬ)

Так, і ў нашай краіне было свята палітычнай вольніцы, калі нароўні з традыцыйнымі партыямі беларусы маглі прагаласаваць за аматараў піва. Зрэшты, упершыню падобная арганізацыя з’явілася ў Польшчы у 1989 годзе. Савецкі блок зламіўся і разгул дэмакратыі ў нашых заходніх суседзяў прывёў да таго, што ў краіне з’явілася каля сотні самых розных партый, і адну з іх арганізавалі тыя самыя аматары піва. Галоўная ідэя – перавесці злоўжываючую Польшчу з гарэлкі на піва. Барацьба за сэрцы выбаршчыкаў атрымалася ўдалай – партыя атрымала 16 месцаў у парламенце.

У Беларусі партыя аматараў піва з’явілася ў 1993 годзе і праіснавала да 1997 года, пакуль яе не пазбавіў рэгістрацыі Вярхоўны суд краіны. Туды ўваходзілі многія вядомыя беларусы – журналіст Севярын Квяткоўскі, мастак Міхал Анемпадыстаў, музыкант Лявон Вольскі і многія іншыя. Кіраваў партыяй палітык Андрэй Рамашэўскі. У 1995 годзе яго асудзілі «за хуліганства, учыненае з асаблівым цынізмам» за тое, што ён публічна спаліў сцяг БССР (той самы, з якога скапіяваны цяперашні сцяг нашай дзяржавы). За сваю выхадку ён атрымаў два гады ўмоўна, пасля чаго іміграваў спачатку ў Польшчу, а потым у Чэхію. На гэтым вясёлыя палітычныя партыі ў Беларусі скончыліся.

І да, у Расіі такая таксама была. З’явілася праз год пасля беларускай і скончыла на год пазней, не прайшоўшы перарэгістрацыю.

АФІЦЫЙНАЯ ЖАХЛІВА-АБСУРДНАЯ ПАРТЫЯ ПРЫДУРКАВАТЫХ (ВЯЛІКАБРЫТАНІЯ)

screaming_lord_sutch

Дэвід Сатч

Брытанскі парламентарызм абавязаны быў калі-небудзь нарадзіць нешта падобнае. У 1983 музыкант Дэвід Сатч, вядомы таксама як «Лямантуючы Лорд Сатч», арганізаваў групу дуркаватых людзей, якія павінны былі высмеяць чапурыстасць і фармалізм мясцовага парламента. Ён назваў гэтую кампанію Жахліва-Абсурднай Партыяй Прыдуркаватых і выбіў для яе афіцыйную рэгістрацыю. На стварэнне гэтай арганізацыі яго натхніла папулярнае скетч-шоў «Лятаючы Цырк Монці Пайтона», якое рэгулярна даводзіла тыповыя брытанскія феномены і стэрэатыпы да абсурду. У тым ліку і пасяджэння палаты Супольнасьцяў і палаты Лордаў.

Вясёлы чалавек, аднак, вельмі сумна скончыў – у 1999 году Лорд Сатч залез у пятлю і ўжо з яе не вылез.

Нягледзячы на забіяцкі дух, партыя не карысталася папулярнасцю ў чапурыстых брытанцаў і многія ставіліся і ставяцца да яе, як да забаўкі. На апошніх выбарах у брытанскі парламент дуркаватыя набралі менш за 1% галасоў. А дарма – у партыі ёсць на сёння дакладны план рэформаў:

Выхад Брытаніі з ЕС і ўваходжанне яе ў герцагства Карнуольскае (выканана напалову);

Абарона персанальных дадзеных брытанцаў шляхам пераносу іх у шафу для шкарпэтак і майткоў прэм’ер-міністра Брытаніі;

Перафарбоўванне шэрых вавёрак ў руды колер для павелічэння папуляцыі рудых вавёрак;

Бясплатная мыйка машын пры дапамозе дзірак ў тунэлі пад пралівам Ла-Манш;

У прынцыпе, з гэтай партыяй цалкам можа пацягацца і наш парламент – адабрэнне указа аб утрыманні грошай з беспрацоўных таксама выглядае як вынік масавай хваробы галавы. Але тыя хоць апранаюцца адпаведна:

14114790_1146175422111432_97560352379711732_o