Фальсіфікацыі ў Беларусі: каму верыць? ПАДКАСТ

Праваабаронцы «Магілёўскай вясны», назіральнікі на парламенцкіх выбарах-2019 Аляксей Колчын, Барыс Бухель і Саша Райкан ў адмысловым падкасце ставяць тлустую кропку апошняй электаральнай кампаніі.

Якімі былі выбары-2019 для грамадства? Што было ў іх самае дзіўнае? Каму верыць – назіральнікамі ад СНД або ад АБСЕ? Чаму галоўная інтрыга парламенцкіх выбараў у Беларусі – гэта тэмпература астылых піражкоў ў буфеце? Якую ролю адыгрывае мінулая электаральная кампанія ў выбарах прэзідэнта-2020?

Колчын, Бухель і Райкан у аўдыёфармаце раскладваюць выбары на Youtube і Mixcloud ў спэцыяльным падкасце, якім падводзяць рысу пад уласным назіраннем за парламенцкай кампаніяй.

0:58 – Выбары ў Беларусі – гэта цікавае сацыяльная з’ява. Але дакладна не выбары

04:00 – Чаму «СовБелка» лічыць смешнымі “міжнародныя стандарты выбараў»

06:35 – Назіральнікі ад БРСМ і ад праваабаронцаў, ад СНД і ад АБСЕ: каму верыць і чаму

10:43 – Члены выбарчых камісій самі могуць не ведаць вынікі, якія малююць ад іх імя

13:14 – У які момант выбарчай кампаніі адбываецца фальсіфікацыя вынікаў

17:06 – Чаму беларусы (амаль) моўчкі глытаюць адкрыты падман з боку ўладаў на выбарах

18:45 – Сэнс назірання за выбарамі

20:27 – Чаму раптам «Чырвоны крыж» спыніў пасылаць сваіх супрацоўнікаў назіральнікамі на выбары

21:50 – Як мяняліся выбары ў Беларусі апошнія дзесяць гадоў

25:50 – Студэнты-статак і даведка “аб галасаванні”: што больш за ўсё здзівіла на гэтых выбарах.