Праз месяц і некалькі дзён юбілейны эпізод нарэшце-то выходзіць!

І адразу ж некалькі змен – сёння чацвер, і з гэтага моманту падкаст “Дарагая рэдакцыя” будзе выходзіць менавіта па чацвяргах.

Робіцца гэта для таго, каб хутчэй рэагаваць на ўсплёскі Сілы інфармацыйнай прасторы, якія часцей за ўсё адбываюцца якраз у пачатку працоўнага тыдня.

Усё астатняе застаецца па-ранейшаму – вы дасылаеце свае пытанні на ананімную форму, мы адказваем на ўсе. За лепшыя дорым падарункі.

У гэтым выпуску за ўсю дарагую рэдакцыю аддзімаецца Саша Райкан – хтосьці быў заняты на асноўнай працы, хтосьці на выбарах.

Пагаварылі пра:

– Новую рубрыку на TUT.by і як яна звязана з выдатным Магілёвам будучыні.

– Напісанне “белорусский” і “беларусский”.

– Навошта мы наогул займаемся такім бескарыснай справай, як назіранне за беларускімі выбарамі.

– Успомнілі добрым словам Ігара Марзалюка

і яшчэ шмат чаго іншага.

Свае водгукі просім пакідаць у каментах – нам важная зваротная сувязь, каб зрабіць падкаст яшчэ лепш.

Паслухаць можна на Youtube і Mixcloud.