У спісе – прыкладна 500 прозвішчаў. Сярод іх складаюць большасць людзі, па якіх летам-восенню 2020 прайшліся адміністрацыйнай палітычнай пугай. Цяпер іх спрабуюць абвясціць «дармаедамі», згодна указа прэзідэнта, і працаўладкаваць на ўбогія вакансіі.
6 студзеня Ігар Міцянкоў, адмовіўшыся ад адваката і цалкам прызнаўшы віну, прынёс прабачэнні старэйшаму інспектару ДАІ Аляксандру Кіркалаву. Максімальна яму пагражае да трох гадоў хіміі.
Быхаўчанін Уладзімір Гаруноў адзін з нямногіх, хто адважыўся напісаць скаргу на ўмовы ўтрымання ў быхаўскім ІЧУ. Іх можна прыраўняць да катаванняў, а апраўдацца міліцыянтам няма чым.