протесты

Дзяцей – «на СНП», бацькоў – пад штраф. У Быхаве – рэпрэсіі за рэпост з телеграм-канала

У Быхаве шчасную сям’ю хочуць паставіць “у сацыяльна-небяспечнае становішча”, пракуратура накіроўвае ў дзіцячы сад характарыстыку, а ІСН патрабуе пракурорскае расследаванне.

Прынцып коштам у жыццё? Што адбываецца ў ІЧУ з магілёўскім актывістам Цурпанавым

Адзін з самых яркіх актывістаў Магілёва гэтага лета Валадар Цурпанаў абвясціў сухую галадоўку ў ІЧУ і трымае яе ўжо тыдзень. Гэта нясе непасрэдную пагрозу яго жыццю. Чаму Цурпанаў рашыўся на такі крок і чым усё скончыцца?

“Сказалі, што такіх як я трэба забіваць”. ЛГБТК-актывіст Канстанцін Чарноў – пра рэпрэсіі пасля выбараў ВІДЭА

Канстанцін Чарноў, адзін з каардынатараў ініцыятывы “Новыя рэгіёны”, распавёў феерычныя рэчы. У дзень выбараў яго затрымалі, збілі, пасля чаго ў міліцыі з яго здзекаваліся, а суддзя ўвогуле прыстрашыла “асаблівым” стаўленнем з боку ахоўнікаў у турме.