Чарговая гісторыя міліцэйскага бязладдзя ў Беларусі.

Уладзімір Шынкароў шэсць гадоў аддаў службе ў органах унутраных спраў – працаваў супрацоўнікам ДАІ.

11 жніўня, праз два дні пасля выбараў у Беларусі, ён апынуўся ў цэнтры Магілёва каля кафэ – збіраўся дамаўляцца аб арэндзе памяшкання пад вяселле.

Яго затрымалі трое супрацоўнікаў міліцыі – нібыта, занадта доўга знаходзіўся на адным месцы. Далей быў тыповы беларускі жах – яго адвезлі ў Ленінскі РАУС, дзе ён прайшоў праз “калідор катаванняў”, выпрабаваўшы дзясятак удараў дубінкай, ўсталёўвалі асобу з заламанай рукой, чуў страшныя крыкі змучаных людзей.

Цяпер Уладзімір вельмі шкадуе, што калісьці працаваў у МУС. Сваю гісторыю ён расказаў часопісу аб правах чалавека MSPRING.ONLINE і валанцёрскай праваабарончай камандзе MAYDAY.