Пол і гендэр – гэта розныя паняцці? Навошта патрэбныя гендэрныя адрозненні? Што наогул такое гендэр? Валанцёры «Магілёўскай вясны» запрашаюць вас даведацца вас аб гэтым больш.

У пятніцу, 24 траўня, валанцёрская служба «Магілёўскай вясны» ладзіць для вас базавы семінар пра паняцці і праблемы, звязаныя з гендэрам.

Мы будзем адкрыта казаць пра тое, што гэта такое, адкуль пайшло паняцце гендэра, чым ён адрозніваецца ад пола, раскажам, чаму дзяржаве выгадныя гендэрныя стэрэатыпы, як усё гэта звязана з правамі чалавека і згуляем у пару выдатных адукацыйных гульняў.

Make незразумелае зразумелым again!

Семінар пройдзе ў грамадскім цэнтры «Кола» (зав. Чкалава, 16) 24 траўня. Пачатак – а 18.30. Уваход – вольны.