ФК «Дняпро» – адзіная каманда з беларускага чэмпіянату, у якой лагатып утрымлівае нацыянальны беларускі герб.

26 сакавіка. Магілёў. Алесь Святліцкі/ Фота – mogilevnews.by


Прэс-служба футболького клуба «Дняпро» (Магілёў) прадставіла новую эмблему каманды. Яна падобна на старую, але істотныя змены ёсць. Герб Магілёва, які быў у аснове лагатыпа клуба, стаў больш.

Таксама істотна павялічылася выява нацыянальнага герба «Пагоня», які з’яўляецца складнікам гарадскога герба.

Самая ж важная змена кранула мову на эмблеме – замест рускай назвы «Днепр» там зараз беларускае «Дняпро». Трэба адзначыць, што клуб стаў толькі другім з 16 клубаў найвышэйшай лігі, які скарыстае беларускую мову ў афіцыйнай сімволіцы. Апроч «Дняпра» гэта робіць таксама ФК «Мінск».

 

Старое лога

Новае лога

Змены выкліканы структурнымі ператварэннямі ў клубе. Пасля таго, як «Дняпро» заняў у 2018 годзе апошняе, 16-ае месца і выляцеў з у найвышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе, было прынята рашэнне пра аб’яднанне з мінскай камандай «Прамень», якая заняла ў тым жа годзе 13-ае месца. Тады ж было вырашана зрабіць новы лагатып і новую назву. Такім чынам магілёўскі клуб захаваў прапіску ў лепшым дывізіёне.

«Дняпро» – чэмпіён Беларусі ў 1998 годзе, срэбны прызёр у 1992 годзе, а таксама бронзавы прызёр у 2009 годзе.