Вас чакае вельмі карысная субота.

Беларуская Праваабарончая школа вязе ў Магілёў цэлы курс па правах чалавека, з якога нават вельмі далёкі ад гэтай тэмы чалавек зможа зразумець, што гэта такое і як яны дапамагаюць у жыцці.

Кваліфікаваныя трэнеры на працягу некалькіх гадзін вельмі даступна і проста раскажуць:

  • – Што такое правы чалавека;
  • – Чаму гэтая тэма тычыцца кожнага/кожную з нас;
  • – Якім чынам можна абараняць свае правы;

Удзел у курсе бясплатны, варта толькі толькі зарэгістравацца – хоба.

Пройдуць заняткі ў грамадскім цэнтры «Кола» (зав.Чкалава, 16). Пачатак – а 11:30.

Па ўсіх пытаннях лепш пісаць на belschool@gmail.com.

Убачымся там!