У рэдакцыю mspring.online даслалі фота і відэа незвычайнай формы пратэсту супраць судовых рашэнняў.

27 лістапада. Магілёў. mspring.online


У суправаджальным лісце чытач паведаміў аб тым, што на мінулым тыдні стаў сведкам незвычайнага пікету пратэсту. Невядомы прыпаркаваў свой аўтамабіль насупраць будынка суда Ленінскага раёна, папярэдне вывесіўшы плакаты «Ленінскі суд выносіць неправасудныя рашэнні» і «Падвойныя стандарты – гэта норма» з партрэтам расейскай вядучай Алены Малышавай.

Рэакцыя работнікаў суда невядомая, таксама няма інфармацыі аб тым, ці пакаралі ўладальніка машыны за такі крэатыў.