22 красавіка у пятніцу ў 18.00 з Замкавай гары (парк М.Горкага) пачнеца пешаходная экскурсія па гістарычнаму цэнтру Магілёва пад назвай “Будынкі і людзі”.

Экскурсію праводзіць ТБМ імя Ф.Скарыны, і адбудзецца яна ў межах рэспубліканскай акцыі “Фэст экскурсаводаў”. Падчас прагулкі па старажытных мясцінах горада вы даведаецеся пра існаванне многіх гістарычных будынкаў, як тых, што дайшлі да нашага часу, так і тых, якія даўно зніклі з аблічча нашага старажытнага Магілёва. Якія выбітныя дзеячы жылі ў іх, якія цікавыя падзеі адбываліся тут.

Экскурсія бясплатная. Экскурсавод Дзьячкоў Алег.

Тэл. Velcom 388-35-61