У межах Тыдня супраць расізму і ксенафобіі асветніцкая ініцыятыва «Праўныя дарэктары» ладзіць ў Магілёве прагляд фільма з дыскусіяй.

«Ханна Арэндт» – кінастужка рэжысёра Маргарэт фон Тротта, знятая ў 2012 годзе. У цэнтры сюжэту – падзеі 1961-1964 гадоў, калі карэспандэнт газеты The New Yorker Ханна Арэндт адправілася ў Ерусалім асвятляць працэс над адным з арганізатараў Халакоста Адольфам Эйхманам.

Спрабуючы разабрацца ў прыродзе фашысцкай нянавісці ў адносінах да габрэяў, яна старанна запісвала і аналізавала матэрыялы суда, абагульняла iх у артыкулах, якія публікаваліся за акіянам. Пад пяром даследчыцы паўстала карціна, якая цалкам не ўкладвалася ў існуючыя ў той час рамкі.
Апублікаваны ёю новы падыход выклікаў супраць яе хвалю абурэння і падзяліў многіх людзей на прыхільнікаў і праціўнікаў гэтай Ганны Арэндт.

Кінапрагляд праводзіцца ў рамках Агульнаеўрапейскага Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму.

11 лістапада. Грамадскі цэнтр «Кола». 18:20