У грамадскім цэнтры «Кола» гледачы ўбачаць 5 фільмаў-пераможцаў, а потым паўдзельнічаюць у дыскусіі.

Фільмы, якія пакажуць:

  • Залатая бульба за лепшы мастацкі фільм — «Душы мертвыя» рэж. В. Красоўскі Пераможца Нацыянальнага конкурса Мінскага МКФ “Лістапад” 2016.

У адным буйным сучасным лагістычным цэнтры, дзе сярод супрацоўнікаў маюцца людзі з абмежаванымі магчымасцямі, разгортваецца супрацьстаянне паміж не надта папулярным дырэктарам-педантам і абаяльным і харызматычным ўласнікам. На самай справе гэта супрацьстаянне паміж маральнымі і матэрыяльнымі каштоўнасцямі. 

  • Залатая бульба за лепшы анімацыйны фільм, Узнагарода за лепшы гук ад звукарэжысера Яўгенія Рагозіна — «Дзеці будучага спяць» рэж. І. Гапіенка.

Гэта гiсторыя пра мicтычны мiр будучага, дзе кожны чалавек пагрузіўся ў сон замяніўшы сябе робатам. Знайсці выхад наканавана незвычайнаму робату, якi шукае адказы свае трывожныя сны. 

  • Спецыяльная ўзнагарода журы за мастацкі фільм «Дваццаць-шаснаццаць», рэж. Д.Рачкоўскі і А. Крывецкі

Чалавек застаўся адзін на Зямлі пасля гібелі цывілізацыі. Ён жыве ў доме, які пабудаваў сабе сам. Ён вядзе мерны, педантычны лад жыцця: кожны дзень ўстае па гадзінах, мыецца, снедае, піша лісты, адвозіць іх на ровары ў паштовую скрыню … 

  • Спецыяльная ўзнагарода журы за анімацыйны фільм «Ламбэрсэк і даярка», рэж. А. Тадорскі,

Кароткі мультфільм пра каханне і здраду на фоне палескіх краявідаў 

  • Прыз гледацкіх сымпатыі Bulbamovie 2016 «Вянок» рэж . П.Немядзведзь

Малады замежны блогер падчас свайго падарожжа па Беларусi блукае па балотце i раптам сустракае прыгожую дзяучыну, якая пускае па возеры купальскiя вянкi. Запрасiушы дапамогi, ён трапляе да яе хаты, дзе i знаёмiцца з мауклiвым мужыком, якога прымае за яе бацьку. Неўзабаве памiж юнаками ўзнiкае каханне, што i прыводзе iх абодзьвух да трагедыi. 

Фільмы-пераможцы і праект Bulbamovie прэзэнтуюць журы конкурсу і аўтары стужак.

Пасля прагляду – адкрытая дыскусыя і адказы на пытанні. Уваход вольны.

10 снежня. Грамадскі цэнтр “Кола”. Чкалава, 16. 18:00